Водгук на верш Нiла Гілевіча "Парада маладым чытачам"
Казкі... Цудоўныя чарадзейныя казкі... Ужо з першых дзён напіага існавання яны прыходзяць да нас, каб застацца назаўсёды. Казкі вучаць нас быць добрымі, спагадлівымі, чэснымі, дапамагаюць адрознівадь дабро і зло, шчырасць і прытворства, цаніць ласку і спагаду. Менавіта аб гэтым піша ў сваім вершы Ніл Гілевіч:
З іх кожнай фабулы, зусім нядоўгай,
Вы зразумееце шмат мудрых ісцін...
Аўтар заклікае моладзь, якая асвоілася «з кніжнасцю найноўшай», чытаць старыя добрыя казкі, бо яны — крыніца векавой народнай мудрасці. Але верш гучыць не як прымус ці загад. Не. Ён успрымаецца ў якасці шчырай парады сябра, які вывучаў людское жыццё на працягу многіх гадоў і ўмее адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад падробак. Бо ці можна назваць творамі мастацтва шматлікія камерцыиныя выданні, дзе апісаны забойствы, жахі, смерць? Я асабіста магу адказаць катэгарычна: «Не!» А вось казкі!.. Гэта сапраўдная скарбонка невычэрпнай мудрасці народа. Там заўсёды перамагае дабро, а зло заўсёды пакарана. На жаль, з узростам мы перастаём верыць у тыя дзівы і цуды, якія ёсць у казках. Але падсвядома мы ўсё ж такі спадзяёмся, што і ў наш жорсткі час можа адбыцца нейкі цуд. Так было вякамі: дзяўчаты чакалі казачных прынцаў, а хлопцы — прынцэс, не аднаму мроілася блакітная птушка шчасця, а нехта марыў праляцець на дыване-самалёце... Мабыць, гэта адзінае і падтрымлівае нас у самыя складаныя моманты, павялічвае сілы, дае надзею. Таму я поўнасцю згодна з аўтарам, што цяпер усім неабходна «старыя казачкі часцей» чытаць і асабліва «ў жыцця на старце». Бо якімі мы, маладыя, увойдзем у самастойнае жыццё, такім яно і будзе. А хочацца, каб не было ў ім месца хлусні, жорсткасці, здрадзе, драмам і трагедыям.
Зноў і зноў перачытваю радкі верша. Перад вачыма праходзяпь казачныя персанажы: і воўк, які шукаў лёгкага хлеба, і хітрая ліса, і царэўна-жаба. Верш настройвае на ўспаміны, пераносіць у такія блізкія і, здаецца, такія далёкія ўжо гады самай шчаслівай пары — дзяцінства. На першы погляд, верш зусім просты, звычайны. Але шчырае захапленне Н. Гілевіча казкамі перадаецца міжволі і чытачам. Аўтар дабіваецца гэтага, выкарыстоўваючы клічныя сказы, дзеясловы загаднага ладу. Толькі самае галоўнае тут, я лічу, шчырасць паэта, якая гучыць у кожным слове, кожным радку. Таму бацькоўская парада Н. Гілевіча даходзіць да сэрца:
Вам, маладым будаўнікам і творцам,
Каб меншыя цярпець няўдачы-страты,
У наш вучоны век я раю моцна:
Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!
Верш можна падзяліць на тры часткі. У першай — зварот да маладых, парада чытаць казкі. У другой аўтар успамінае казачныя персанажы, а трэцяя, дзе паэт абгрунтоўвае неабходнасць чытання казак, перагукаецца з першай. Такая сувязь прымушае яшчэ раз прыслухацца да шчырай парады Н. Гілевіча. Парады не проста старэйшага сябра, але і знаўцы чалавечых душ, народнага паэта Беларусі.
Мне здаецца, што ў вершы «Парада маладым чытачам» казкі сімвалізуюць адвечную народную мудрасць, дабрыню, спагаду, чаго, на вялікі жаль, не хапае нам зараз. Я думаю, калі кожны з нас прыслухаецца да Н. Гілевіча і прачытае хоць адну казку, то ён абавязкова стане лепшым, дабрэйшым, а значыць — мэта аўтара будзе дасягнута. Мабыць, тады і ў гэтым свеце таксама пераможа дабрыня, як перамагае яна ў старых добрых казках. Тады і жыццё наша ператворыцца ў казку, аб якой людзі марылі спакон вякоў.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад