Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Янка Купала. Біяграфія і этапы творчасці. Реферат

Июл/10

09

Сярэдняя: 3.9 (37 галасоў)

(1882—1942)

Нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч у сям'і малазямельнага арандатара ў ноч на 7 ліпеня (25 чэрвеня) 1882 г. недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супала са старажытным народным святам Купалля, назеу якога паэт узяў у якасці псеўданіма. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў вандроўным настаўнікам (дарэктарам), пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памошікам вінакура на броеарах у маёнтках. У 1908 г. Я. Купала прыехаў у Вільню, дзе працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы «Веды» В. Данілоеіча і супрацоўнічаў у газеце «Наша ніва». 31909 г. на працягу 4 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння вучобы паэт вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў сакратаром у «Беларускім вы давецкім таварыстве» і (пазней) адказным рэдактарам «Нашай нівы». У студзені 1916 г. Я. Купала быў прызваны ў армію: служыў у Мінску, Полацку і Смаленску. Пасля абвяшчэння БССР пераехаў са Смаленска на сталае жыхарства ў Мінск. Працаваў загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдагаваў часопісы «Рунь» і «Вольны сцяг», быў адным з ініцыятараў стеарэння Беларускага драматычнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Інстытута беларускай культуры, літаратурнага аб'яднання «Лолымя». У1925 г. яму было прысуджана званне народнага паэта Беларусі.

Хваля арыштаў, якая ўлетку 1930 г. пракацілася сярод беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў навукі і культуры, не абмінула і Я. Купалу. Яго рэгулярна выклікалі на допыты ў ДПУ, патрабавалі паказанняў аб «контррэвалюцыйнай» арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», лідэрам якой ён нібыта быў. Даведзены да адчаю, ён 27 лістапада 1930 г. зрабіў спробу самагубства. На шчасце, жыццё паэта ўдалося выратаваць. Вялікая Айчынная еайна заспела Я. Купалу ў Каўнасе. Ён выехаў у Маскву, адтуль — у пасёлак Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 г. прыехаў у Маскву, а 28 чэрвеня трагічна загінуў у гасцініцы «Масква». Пахаваны ў Маскве, а ў 1962 г. урна з прахам Я. Купалы была перавезена ў Мінск на Вайсковыя могілкі.

Ты вечна будзеш сярод яас,
I нспаўторнай твас' імя
Легендай стаііе у вяках,
Паходняй, што сваім лрамеішем
Паможа ў будучылю шлях
Прабіць наступным пакаленням.
М. Танк

Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX ст.

Паэтычны дэбют паэта — верш «Мужык», надрукаваны ў 1905 г. у газеце «Северо-Западный край». Верш «стрэліў як пярун сярод яснага дня», абвяшчаючы моц і сілу народа, увасобленую ў вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, які працуе, «як той вол рабочы», лечыцца без доктара і «свята рэдка калі» знае, не ўмее ні чытаць, ні пісаць, зносіць лаянку і свавольства пана. Абяздолены мужык не толькі скардзіцца на прыгнёт і нядолю, але і пачынае пратэставаць супраць сваіх прыгнятальнікаў, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечую годнасць:

I кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адэін крык:
Што хоць мной кожны пагарджае,
Я буду жыцьі — бо я мужык!

У 1908 г. у Пецярбургу выходзіць з друку першы паэтычны зборнік Я. Купалы «Жалейка», вершы якога ствараліся на самым грэбені рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. Гэту рэвалюцыю паэт называў «зоркай праўды святой» і верыў, што яна знішчыць няволюбяду. У вершы «Там» (са зборніка «Жалейка» ён быў выключаны за яўна рэвалюцыйны змест) Я. Купала заклікае беларускі люд прачнуцца, прагнаць «аслепны сон» і ў адзінаЙ і нязломнай грамадзе змагацца за сваё канчатковае вызваленне. «Хай у няволі ланцугі спадуць ад грому вашых сіл!» — усклікае ў канцы верша аўтар.

Аб гістарычным праве беларусаў на сваю незалежнасць, на свабоднае развіццё беларускай мсвы вядзецца гаворка ў вершы «Ворагам Беларушчыны». Ён гучыць як водпаведзь тым, хто цураецца роднай мовы, хто бачыць беларусаў толькі цёмнымі, пакорлівымі і цярплівымі. Верай у нязломнасць духу беларускага народа і яго шчаслівы лёс напоўнены многія радкі верша. Выкрываючы ворагаў Беларусі, паэт сцвярджае: «Не пагасіць вам праўды яснаЙ: жыў беларус і будзе жыць!»

Вершы зборніка «Жалейка» прасякнуты пафасам услаўлення беларускага мужыка-працаўніка, якога паэт з павагай называе панам сахі і касы. Купала паказвае цяжкае паднявольнае становішча селяніна, які не меў хлеба, хоць працаваў з ранку да вечара, паліваючы потам і сваю вузкую палоску, і бязмежныя панскія палі:

Бацькам голад мне быў,
Гадаааў і карміў,
Бяда маткай была,
Праца сілу дала.

Пагарджаныя, абяздоленыя, «сляпыя і глухія» беларусы ўзняліся на барацьбу (верш «А хто там ідзе?»). Ідуць яны грамадой, несучы сваю крыўду на паказ усяму свету. Рукі іх у крыві ад непасільнай працы, на нагах лапці. Імкнуцца яны да свабоды і шчаслівай долі, хочуць «людзьмі звацца». Словы «людзьмі звацца» сёння сталі сімвалам адраджэння нашага краю. Верш гэты М. Горкі назваў нацыянальным гімнам беларусаў, пераклаўшы яго на рускую мову. Сёння выдатны твор Я. Купалы перакладзены на 82 мовы свету.

Нягледзячы на сумныя, журботныя матывы першага купалаўскага зборніка, ёсць у ім і жыццесцвярджальныя вершы, скіраваныя ў светлыя далягляды будучыні. Надзеямі на лепшае жыццё прасякнуты верш «Чаго нам трэба»:

Працай ўсё зможам, новы быт зложым,
Гора затопчам сільнай нагой,
Зможам нядолю, эможам няволю,
Светач запалім шчасця свайго!

Другі зборнік Я. Купалы — «Гусляр» (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямі-самаграямі. Паэт хоча ляцець «к зорам агністым, к прыволлю нябеснаму». Ён верыць у сілу народнай песні, якая павінна дапамагчы селяніну пераадолець духоўную адсталасць. У вобразе сонца (верш «Песня сонцу») аўтар бачыць вялікую сілу, здольную разбудзіць дух народа, узняць яго на змаганне супраць цёмных сіл.

У 1913 г. у Пецярбургу выдаецца трэці зборнік Я. Купалы — «Шляхам жыцця». Значнае месца ў ім займае вобраз беларускага мужыка і зямлі, на якой ён жыве. Але ж асноўная ўвага ў зборніку ўдзяляецца маладой Беларусі, якая змагаецца за права заняць ганаровае месца ў свеце.

«Ясны твар вясны» бачыцца Я. Купалу ў абліччы бацькаўшчыны (верш «Маладая Беларусь»). Радзіма — гэта ўвасабленне магутнага народа, загартаванага ў змаганні з прыгнётам. Пазт упэўнены, што ў час «буры, нягод і вялікіх надзей» Беларусь расцвіце, стане светлай казкай жыцця:

Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Замімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!..

Глыбокае пачуццё любові паэта да сваёй радзімы выяўляецца ў алегарычным вершы «Выйдзі...». Беларусь тут увасабляецца ў вобразе жанчыны-маці, якая пакутуе ад уціску царскага самадзяржаўя. Апранутая ў лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад «дзікай зімняй апекай», мерзне ад сцюжы і сіверу. Прайшоўшы цяжкія выпрабаванні, жанчына-маці не страціла веры ў хуткае адраджэнне. Паэт заклікае яе «скінуць зімовы рабскі сон» і выйсці насустрач вясне — свабодзе, шчасцю, светлай будучыні:

Ясна, святочна ў красы ўбярыся,
Птушкай свабоднай сягні ў вышыну,
3 сонцам злучыся, эорамі йскрыся,
Песняй распейся, славай акрыйся.
Выйдзі спаткаці вяснуі

Радзіма для Я. Купалы — і рэчка «з плытнікамі Нёман», і «пушчы Белавежскай гоман», і праталіны «вольнага прадвесня»... Глыбокая прывязанасць да роднай зямлі, еднасць з ёй асабліва абвастраюцца, калі паэт знаходзіцца далёка ад родных мясцін.

Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, —
На чужое неба ўжо гляджу сягоння.
Але думкай, сэрцам толькі вас я энаю,
Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.
I няма на свеце так вялікай меры,
I няма на свсце так каваных дзвсраў,
Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі —
Беларусь са мною разлучыць пасмеліі

Лірыка Я. Купалы прасякнута любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю. У вершы «Лета» паэт стварае цудоўны малюнак беларускай прыроды: .

Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабойі

Чаруюць сваім хараством, напаўняюць душу радасным пачуццём каласістыя шнуры збожжа, ранішні ўзыход сонца, пах травы над ракой. Любуючыся прыгожа-квяцістым летам, Я. Купала выказвае думку аб пакутах народа, яго цяжкай долі:

Эх, каб, здаецца, ды шчасце да гэтагаі
Эх, каб, здасцца, менш гора і слёз!..

Лепшыя ўзоры пейзажнай лірыкі Я. Купалы — вершы «Явар і каліна», «Дзве таполі», «Жніво», «Адцвітанне». Паэт паказвае прыроду ў цеснай сувязі з народнай працай, якую ён паэтызуе ў вершы «Жняя». Гераіня верша — простая сялянская дзяўчына. 3 вянком на галаве яна велічна ідае па полі, песняй услаўляючы жніво. Аўтар, захоплены працай дзяўчыны, параўноўвае яе з царыцай, з сонцам, з усім самым цудоўным і прыгожым:

А яна — царыца —
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.

Захапляючыся хараством прыроды, паэт ніколі не забываў пра народ. Шмат слёз, крыві і пакут прынеслі беларусам першая сусветная і грамадзянская войны.

* * *

Першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе — складаны для паэта перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., нямецкая і польская акупацыі, утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і іншыя падзеі не маглі не паўплываць на творчасць Я. Купалы. Прымаючы рэвалюцыю з народных, дэмакратычных пазіцый, паэт не поўнасцю разумеў яе сутнасць, асуджаў яе разбуральную і знішчальную сілу, не ўсё ўхваляў у паслярэвалюцыйнай савецкай яве, лічыў Беларусь ахвярай нашэсця чужынцаў. У час, калі пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, але і фізічнае існаванне нацыі, адраджэнская тэма ў творчасці Я. Купалы паступова затухае, адыходзіць на другі план. Балыпавіцкія парадкі не спрыялі творчаму настрою: на працягу 1916— 1917 гг. да восені 1918 г. Я. Купала не напісаў ніводнага верша. Водгукам на падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны з'явіліся вершы, напісаныя толькі ў кастрычніку—снежні 1918 г. «Я зноў заснуўшую было жалейку бяру і пробую ў ёй галасоў», — напіша паэт у вершы «Для бацькаўшчыны».

Многія вершы гэтага перыяду («Паязджане», «На прызбе», «Сон», «Буслы») народжаны канкрэтнымі рэальнымі абставінамі і пранізаны матывамі тугі, трывогі, безвыходнасці, трагізму і нявер'я ў чалавека. 3 мільёнаў людзей, што апынуліся ў бежанстве, у «злыбядусе», «бездарожжы, беспрыстанні», стварыў Я. Купала ўмоўна-абагульнены вобраз «паязджан». У вершы «Паязджане» аўтар выказвае трывожную думку аб будучым Беларусі, якое ўяўляецца то густым сасоннікам у начной цемры, населеным рознымі пачварамі-зводамі, то завірухай: змораныя, стомленыя людзі кудысьці імкнуцца, хочуць чагосьці дасягнуць, а чаго — не разумеюць і не ведаюць:

Як у моры, ў белым снегу,
Беа днявання, без начлегу,
Ў бсздарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць паязджане.
Едуць, едуць, ані следу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасветку, ні надзеі, —
Ўсё ў зацьмінгаы, ўсё ў эавеі.

Паэт, імкнучыся вытлумачыць многія пытанні далейшага жыцця народа, улоўліваючы эпахальны для Беларусі момант (вызваленне ад нямецкай акупацыі, абвяшчэнне БНР), вялікую надзею ўскладаў на сход (вершы «На сход», «Час!»). Аўтар, праўда, не дае тлумачэння, што гэта за сход. Але ён упэўнены, што на ім народ сам вырашыць, як яму ў далейшым жыць, «як заводзіць» новы лад жыцця. I таму заключныя радкі верша «Час!» уяўляюць сабой заклік:

Гэй, паўстань, народ!
8а сябе сам пастаяці
I эа Бацькаўшчыну-маці
Ідзі, народ, па сході

Ідэяй незалежнасці Беларусі прасякнуты вершы «Паўстань...», «Перад будучыняй», «Акоў паломаных жандар...», «Каб...». У іх не толькі выявілася імкненне паэта да дзяржаўнай незалежвасці, але і прагучала гнеўная водпаведзь «ворагам Беларушчыны», слугам «ацечаства, цара». Верш «Паўстань...» акрэслівае і канкрэтныя ўмовы незалежнасці — вылучэшю з народа ўласнабеларускіх «прарокаў», песняроў, воінаў і даяржаўных дзеячаў («уладароў»), якія б змаглі аб'яднаць Беларусь у адну сям'ю і абараніць яе ад ворагаў:

Паўстань з яароду нашага, Прарок,
Праяваў бураломных варажбіт,
I мудрым словам скінь з народу ўрок,
Якім быў век праз ворагаў спааіт!
Збяры ў адну ўсю Веларусь, сям'ю.
Вазьмі з яе прысягу і эарок,
Што не прадасць сябе, сваю зямлю...
Зкяць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!

«Агнём і жалезам куецца моц, гарт, доля і воля народная. Праміне віхор, натухнуць пажары, замрэ свіст мяча, і настане светлы, радасны дзень змучанага і аграбленага нашага народа... Зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіх, будзе вечна належаць да ўнукаў беларускіх; спаленую хату беларускі мазоль адбудуе, а сваю сяўбу ён сам будзе жаць», — скажа Я. Купала ў прамове, прысвечанай 15-годдзю творчай дзейнасці.

Першы паслярэвалюцыйны зборнік Я. Купалы «Спадчына» адкрываецца вершам з аднайменнай назвай. У ім аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі — спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, Я. Купала з хваляваннем успамінае «вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены», «стары амшалы тын», «крык вароніных грамад» на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:

Жыве з 1м дум маіх сям'я
I сніць а ім сны няэводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Творчая дзейнасць Я. Купалы на пачатку аднаўленчага перыяду была няпростай. У першай палове 20-х гг. паэт акрылены: усталяваўся мір, Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць, у літаратуру ўлілося новае пакаленне, беларуская мова стала мовай справаводства, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, . пашырыліся межы рэспублікі... З'яўляюцца вершы аптымістычнага плана: «Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» (аб вяртанні беларускіх сыноў да сваёй маціАйчыны), «Арлянятам» (аб з'яўленні новаЙ літаратурнай змены), «На смерць Сцяпана Булата», «Цішку Гартнаму», «Наш летапісец» (у іх услаўляюцца дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вучоныя, журналісты). Радасцю, упэўненасцю ў светлым заўтрашнім дні Беларусі напоўнены многія радкі паэмы «Безназоўнае»:

Беларусь на куце
Ў хаце сааёй села, —
Чарка ыёду ў руцэ,
Пазірае смела...

У канцы ж 20-х гг. у творчасці Я. Купалы зноў з'яўляюцца ноткі песімізму і трывогі. Безумоўна, яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталітарная сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў ДПУ давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам.

Аднак гэта не здзейснілася. I народны паэт Беларусі піша пакаянны «Адкрыты ліст», якім паміж паэтам і ўладай як бы ўстанаўліваўся неафіцыйны кампраміс.

Асноўным у творчасці Я. Купалы гэтага перыяду становіцца ўхваленне савецкай рэчаіснасці. У яго паэзію шырока ўваходзіць тэма сацыялістычных пераўтварэнняў, дружбы паміж народамі, калектыўнай працы, новай маралі і этыкі. Прыкладам можа служыць «ляўкоўскі» цыкл вершаў Я. Купалы. 3 аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццёвую аснову, бо многія прыватныя факты паэт імкнуўся засведчыць паэтычным, узнёслым словам, хацеў праславіць ляўкоўцаў, людзей калгаснай вёскі. Але не ўсе вершы дасканалыя ў мастацкіх адносінах. У іх амаль адсутнічае тая філасофская заглыбленасць, якая была ўласціва творам дарэвалюцыйнай паэзіі Я. Купалы. Наватарскім для 30-х гг. лічыўся верш «Лён», у якім паэт праслаўляе перадавую калгасніцу, закаханую ў брыгадзіра. Сёння, праўда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводкі ў каханні. Наватарскімі лічыліся вершы «Алеся», «Хлопчык і лётчык», у якіх раскрываліся імкненні моладзі да авалодання складанымі прафесіямі. У вершы «Сыны» ўслаўляліся шэсць сыноў старога бальшавіка, якія выбралі прафесіі хлебароба, рабочага-ліцейшчыка, будаўніка домнаў і мартэнаў, бясстрашнага марака, смелага лётчыка, чырвонага байца-пагранічніка і паэта. Шчаслівае калгаснае жыццё праслаўляецца ў вершах «Вечарьшка» і «Госці».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Купала жыў і працаваў недалёка ад Казані. Паэзія таго часу вызначаецца моцным антыфашысцкім пафасам, заклікам да змагання. Асаблівай шшулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш «Беларускім партызанам». У ім аўтар пасылаў праклён Гітлеру-вампіру, фашысцкім псам, завлікаў партызан і ўвесь народ да барацьбы з лютым ворагам:

Партыэаны, партыэаны,
Веларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.

Верш прасякнуты палымяным патрыятызмам, непахіснай верай у перамогу народа-змагара.

У вершы «Зноў будзем шчасце мець і волю» Я. Купала не толькі выказваў веру ў хуткую перамогу, але і прадбачыў той час, калі адновяцца зруйнаваныя гарады і селы, змоўкне кананада, мірна ўздыхнуць людзі:

Загоім раны, адбудуем
Свае сялібы эруйнаваны,
Сваю краіну маладую
Святлом асвсцім нсчуваным.

Але паэт не дачакаўся радасных дзён перамогі: пры загадкавых абставінах у маскоўскай гасцініцы сэрца яго перастала біцца 28 чэрвеня 1942 г. «Першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі», найвышэйшая гордасць і слава беларускага народа, паэт з сусветным імем, Янка Купала не дажыў да свайго шасцідзесяцігоддзя дзевяць дзён.

Я. Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Поўнасцю адданы беларускаму народу, ён разам з ім выпіў да дна наканаваную лёсам чашу выпрабаванняў і пакут. Яго не палохаў бурны і крывавы паслярэвалюцыйны час. Боль, трывога і клопат аб Беларусі адчуваюцца ва ўсіх творах вернага сына Бацькаўшчыны. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню.