Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім". Выкрыццё Гарлахвацкага і гарлахваччыны

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Здаецца, зусім нядаўна памёр народны пісьменнік Беларусі Кандрат Кандратавіч Крапіва. Аднак прайшло ўжо восем год, цэлых восем год...

Усё гэта сумна, калі не думаць пра тое, колькі цікавага і карыснага напісаў і пакінуў нам гэты таленавіты чалавек за сваё доўгае жыццё. Хто не ведае яго сатырычных баек, шматлікіх вер-шаў, арыгінальных п'ес? Драматургію Кандра-та Крапівы складаюць такія творы, як «Канец дружбы», «3 народам», «Людзі і д'яблы» і іншыя, але самай цікавай, на маю думку, з'яў-ляецца камедыя «Хто смяецца апошнім», напісаная ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзе-вятым годзе.

Гэты твор Кандрата Крапівы поўнасцю адлю-строўвае атмасферу, якая панавала на тэрыторыі нашай краіны ў канцы трыццатых гадоў, калі аднаго даносу на сумленнага чалавека было да-статкова, каб пазбавіць яго жыцця або на доўгія гады адправіць у лагер, абвінаваціўшы ў здра-дзе Радзіме. Зразумела, гэты час быў на руку несумленным людзям, тым, хто марыў зрабіць сабе кар'еру за чужы кошт.

Сюжэт камедыі просты: падзеі адбываюцца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, ды-рэктарам якога з'яўляецца А.П. Гарлахвацкі. Заняць такую адказную пасаду яму ў свой час дапамаглі сябры, зрабіўшы фальшывае пасвед-чанне. Ужо гэтага дастаткова, каб зразумець, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. А калі ўлічыць, што да палеанталогіі — навукі, якой займаецца — Гарлахвацкі ўвогуле не мае ніякага дачынення, то партрэт яго стане яшчэ больш акрэсленым.

Усё гэта, зразумела, дрэнна. Аднак не было б так страшна, калі б, дасягнуўшы сваёй мэты — дырэктарства (слова гэта Гарлахвацкаму казы-тала слых і грэла душу), ён не перашкаджаў працаваць іншым, не замінаў развіццю навукі. Але такога, відаць, не бывае ці бывае вельмі рэдка. Звычайна адна брудная справа цягне за сабой другую.

Трэба адзначыць, што Гарлахвацкі валодаў ад-ной незвычайна карыснай для яго рысай — здольнасцю выдатна арыентавацца ў сітуацыі і беспамылкова распазнаваць людзей. Да цёці Каці ён ставіцца звысоку. Да Зёлкіна, пляткара і падхаліма — з ненатуральным дружалюбствам. Перад Чарнавусам Гарлахвацкі сцелецца лістом, усяляк падкрэсліваючы сваю павагу да навуко-вых вартасцяў прафесара. Аднак менавіта ён паклапаціўся аб тым, што прафесар Чарнавус ледзь не стаў ворагам народа. Сумленнаму, але занадта даверліваму вучонаму забаранілі чытаць лекцыі на геафаку, а над яго дачкой Тамарай навісла пагроза выключэння з інстытута.

Атрымаўшы загад зверху апублікаваць спіс сваіх навуковых прац, якіх у яго не было, Гарлахвацкі і тут не разгубіўся. Ён вырашыў выкарыстаць для гэтага маладога таленавітага, але занадта баязлівага вучонага Тулягу. А тут яшчэ і выпадак ідэальны падвярнуўся: Туля-гу да смерці напалохала пытанне выпадковага чалавека, ці не дзянікінскі ён афіцэр, бо надта падобны да таго. Прыбавіла страху яшчэ і тое, што Туляга сапраўды некалі жыў у тым го-радзе, які гэты чалавек назваў.

Даведаўшыся аб гэтым ад малодшага наву-ковага супрацоўніка Зёлкіна, шаптуна, які толькі тое і ўмеў, што «хадзіць на мяккіх ла-пах, прыслухоўвацца, хто што гаворыць», ды-рэктар тут жа спрабуе выкарыстаць страх Тулягі сабе на карысць. Запалохаўшы Тулягу, Гарлахвацкі-прайдоха прымушае яго напісаць навуковую працу: «Вы напішаце, а я прачы-таю, праверу. Пасля мы яе зачытаем на саве-це, апублікуем. Вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».

і ўсё зноў магло б сысці Гарлахвацкаму з рук, каб раптам у Тулягі не прачнуліся рашу-часць і мужнасць: занадта ж несправядлівай і крыўднай падалася яму прапанова дырэкта-ра. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, каб у поўную сілу выкрыць невуц-тва і лжэвучонасць Гарлахвацкага.

Памагатым Гарлахвацкага ва ўсіх брудных справах выступае Зёлкін. Гэты чалавек здольны на самыя брудныя і нізкія ўчынкі. Як на-вуковец ён нікчэмны. Разумеючы гэта, Зёлкін ловіць кожнае слова Гарлахвацкага, спадзею-чыся шляхам угодніцтва застацца ў інстытуце. Увесь бруд, выліты Гарлахвацкім на нявінныя галовы Тулягі, Чарнавуса і Веры, выліты менавіта рукамі гэтага плеткара.

Аднак, на мой погляд, у інстытуце склалася такая спрыяльная для Гарлахвацкага глеба не толькі дзякуючы аднаму падхаліму і «шапту-ну» Зёлкіну. Гэтаму садзейнічалі ў нейкай ступені і іншыя супрацоўнікі: Чарнавус сваёй залішняй даверлівасцю, Туляга сваёй нерашучас-цю і баязлівасцю. Нездарма ж Левановіч сказаў: «Свінячыя маманты могуць жыць толькі там, дзе ім спрыяе клімат, — у атмасферы баязлівасці, разгубленасці, падхалімства.., а там, дзе пануе мужнасць, чэснасць... яны жыць не могуць і хутка выдыхаюць».

Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя «Хто смяецца алошнім». Але на жаль, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.

.

тут ошибок куча